Опрос посетителей
Что Вы чаще посещаете?

Сумесная вытворчасць ААТ “Бабруйскаграмаш” у Алтайскім краі рэалізавала больш як 100 сельгасмашын

22 жніўня, Мінск /Алена Саланенка - БЕЛТА/. Сумесная вытворчасць ААТ “Бабруйскаграмаш” у Барнауле (Алтайскі край) з моманту адкрыцця (30 мая 2006 года) рэалізавала спажыўцам больш як 100 сельгасмашын. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле маркетынгу ААТ.

Паводле інфармацыі спецыялістаў, цяпер сумесная вытворчасць ажыццяўляе зборку прэс-падборшчыкаў рулонных безраменных ПРФ-145 і касілак-плюшчылак паўпрычапных КПП-3,1. У бліжэйшай перспектыве плануецца асваенне зборкі ротарных грабель-варушылак ГВР-630.

Цяпер “Бабруйскаграмаш” мае сумесныя вытворчасці ў Расіі і Украіне. У Расійскай Федэрацыі арганізавана сем такіх вытворчасцей, тры з якіх з’явіліся ў гэтым годзе. З 1 жніўня гэтага года пачала працаваць новая вытворчасць у Татарстане.

У студзені - ліпені гэтага года “Бабруйскаграмаш” выпусціў прамысловай прадукцыі ў супастаўных цэнах на Br58,7 млрд., што на 14,1 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Экспарт склаў больш як $16,6 млн. (у 2,3 раза больш).

Бабруйскі завод машын для ўнясення ўгнаенняў пабудаваны ў 1974 годзе. У 2005 годзе РУВП “Бабруйскаграмаш” пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства. Цяпер гэта адно з буйнейшых прадпрыемстваў Беларусі і краін СНД па вытворчасці прычапной сельскагаспадарчай тэхнікі.
Добавить комментарий
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.